З 19 па 23 верасня 2022 года ў Палацы творчасці прайшоў Тыдзень роднай мовы.
Так, студыяй журналістыцы была праведзена акцыя «З любоўю да беларускай мовы». Выхаванцы студыі павіншавалі навучэнцаў і гасцей установы са святам, падаравалі ім добры настрой. Любы жадаючы мог выцягнуць паперку з кампліментамі на роднай мове і атрымаць маляўнічую закладку для кніг.
А ў тэлеграм-канале адбылася віктарына «Усё аб усім у пытаннях і адказах», у працэсе якой падпішчыкі змаглі праверыць свае веды і бліснуць эрудыцыяй.