29-30 лістапада 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.
У лiку 23 лепшых праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусi — 6 з Гомельскай вобласцi.
Аўтарскiя калектывы абаранялi творчыя праекты па намiнацыях:
— «Музычная спадчына маёй Радзімы»;
— «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны»;
— «Культурныя традыцыі і абрады роднага краю».
У ходзе ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ўсе 6 нашых праектаў адзначаны дыпломамi Мiнiстэраства адукацыi Рэспублiкi Беларусь:
1 ступенi — Уваравiцкi цэнтр дзiцячай творчасцi Буда-Кашалёўскага раёна;
цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Цэнтральнага раёна г.Гомеля;
2 ступенi — Веткаўскi цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi;
Рэцыцкi цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi;
цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Чыгуначнага раёна г.Гомеля;
3 ступенi — цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi г.Калiнкавiчы.
Віншуем з перамогай!