7 чэрвеня 2023 года ў Жлобінскім гарадскім цэнтры творчасці “Эўрыка” адбыліся апошнія майстар-класы Смарцэлавай Вольгі Канстанцінаўны і Панамарова Уладзіміра Іванавіча, педагогаў дадатковай адукацыі. Больш за 20 удзельнікаў майстар-класа “Птушкі шчасця” пазнаёміліся з тэхнікай вырабу птушкі з ілляной ніткі, а дзесяць педагогаў-майстроў па кераміцы Гомельскай вобласці змаглі паспрабаваць свае сілы на ганчарным крузе і пры дапамозе жгуцікаў і аладак зрабіць гліняны посуд.
Праведзеныя майстар-класы дазволілі ўдзельнікам азнаёміцца з выставай творчых работ навучэнцаў народнай студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рэгіянальнай традыцыйнай культурай Жлобіншчыны.