Актуальнасць праграмы гуртка заключаецца ў тым, што яна садзейнічае інтэграцыі асноўнай і дадатковай адукацыі, узмацняе варыятыўны кампанент вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, накіравана на развіццё камунікатыўнай, грамадзянскай і мастацка-эстэтычнай культуры, фарміраванне нацыянальнага светапогляду вучняў.
Заняткі накіраваны на падрыхтоўку да навуковых канферэнцый, алімпіяд.
Вядзе заняткі кандыдат філалагічных навук Леанід Пятровіч Кузьміч.