“Дняпроўская легенда”

22 траўня ў Палацы творчасці адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Дняпроўская легенда” па матывах аповесці У.Караткевіча “Ладзя роспачы”.

На паказе прысутнічала рэспубліканская камісія па прысваенні наймення “ўзорны аматарскі калектыў”.

Тэатр-студыя “АRT-БУМ” (кіраўнік і рэжысёр А.У.Бязгінаў) перанесла гледача ў падзеі трохсотгадовай даўніны.

Спектакль разыгрываецца ў жанры філасофскай прыпавесці.
Галоўны герой – Гервасій Выліваха – залётнік, піяка, задзіра, біток. Але ж, пры ўсім гэтым, чалавек са сваёй філасофіяй, разуменнем жыцця, адносінамі да людзей.
Крэда яго жыцця: рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. Менавіта гэта і дае яму перамогу над Смерцю.
Найвышэйшыя сілы спасылаюць на яго прасвятленне, даючы магчымасць выйграць і вярнуцца на зямлю для новага, сапраўднага жыцця.

Выбор языка »