V Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»

17.04.2026

16-17 красавіка 2026 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый».

У фінале — 18 лепшых праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, з іх 3 — з Гомельскай вобласці.

Творчая абарона-прэзентацыя праектаў адбылася па намінацыях:

  • Музычная спадчына маёй Радзімы.
  • Культурныя традыцыі і абрады роднага краю.
  • Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны.

У ходзе ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання нашы праекты адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  • 1 ступені — Веткаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
  • 1 ступені — Брылёўская сярэдняя школа Гомельскага раёна.
  • 2 ступені — Жлобінскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка».

Віншуем з перамогай!