Паўфінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

23.06.2026

23 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся ўрачысты паўфінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Гэты творчы праект аб’ядноўвае таленавітых дзяцей і моладзь з усіх куткоў Беларусі, каб яшчэ раз пацвердзіць: беларускае слова жыве і перамагае. Конкурс праводзіцца пад дэвізам: «Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы».

Юныя чытальнікі Гомельшчыны атрымалі чатыры пуцёўкі ў фінал конкурсу. Пад час Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці Мядзведзева Вера (Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі), Канцавенка Аляксандр (Уваравіцкая сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна), Белабародава Ганна (сярэдняя школа №52 г.Гомеля), Саскевіч Ангеліна (Азяранская сярэдняя школа Жыткавіцкага раёна) выйдуць на сцэну, каб атрымаць дыпломы пераможцаў конкурсу. Пажадаем рабятам і педагогам удачы!