Чытаем па-беларуску ў новым фармаце

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Апошнія дадзеныя ААН сведчаць, што зараз налічваецца больш за 7000 моў, палова з якіх пад пагрозай знікнення. Але ж амаль 2/3 насельніцтва Зямлі размаўляе на 40 мовах. З мэтай абароны разнастайнасці моў і быў заснаваны такі дзень – Міжнародны дзень роднай мовы.
Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях і вершах, у афарбаваных міфічнасцю легендах і паданнях, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы.
Менавіта у такі святочны дзень выхаванцы Школы маладога літатратара – Яніна Цімашэня, Міхаіл Арцем’еў, Кацярына Мянькова, Рыгор Канаплянікаў і іх кіраўнік Ніна Нічыпараўна Нікіціна завіталі ў творчую лабараторыю Літаратурнага музея Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна. Тут для іх быў арганізаваны літаратурны батл «Чытаем па-беларуску ў новым фармаце». Кацярына Мянькова атрымала дыплом пераможцы, а Яніна Цімашэня – прыз глядацкіх сімпатый.
Падчас мерапрыемства маладыя паэты сваімі вершамі выказалі любоў да роднага слова, і яшчэ раз запэўнілі прысутных, што наша мова – самая прыгожая і мілагучная, самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце…

Выбор языка »